Міжнароднае супрацоўніцтва

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь» ажыццяўленне ў граніцах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці з'яўляецца адной з асноўных задач Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Для забеспячэння гэтага важнага напрамку ў складзе цэнтральнага апарата Следчага камітэта створаны міжнародна-прававы аддзел.

Асноўнае месца ў міжнароднай дзейнасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь займаюць пытанні ўзаемадзеяння з зарубежнымі партнёрамі ў сферы вядзення дасудовага працэсу па крымінальных справах. Гэта пытанні аказання розных відаў прававой дапамогі па крымінальных справах.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь вызначаны адным з упаўнаважаных органаў па ажыццяўленні непасрэдных зносін з цэнтральнымі, тэрытарыяльнымі і іншымі органамі дзяржаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі шэрагу міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах.

Так, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2011 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Следчы камітэт вызначаны кампетэнтным органам, упаўнаважаным да зносін з кампетэнтнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года ў рэдакцыі Пратакола да яе ад 28 сакавіка 1997 года і Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 года.

Акрамя таго, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кампетэнтным органам па заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў міжнародным пагадненням у сферы барацьбы са злачыннасцю.

Узаемадзеянне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у пытаннях аказання прававой дапамогі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў або прынцыпу ўзаемнасці. Прававыя асновы для аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальным справах на аснове прынцыпу ўзаемнасці вызначаны ў раздзеле XV Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

За час функцыянавання Следчага камітэта ўдалося наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне не толькі з праваахоўнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц СНД (Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Следчым дэпартаментам МУС Расіі, Генеральнай пракуратурай Украіны, Генеральнай пракуратурай і МУС Рэспублікі Казахстан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан  і інш.), але і нашымі калегамі з іншых дзяржаў. У 2017 годзе следчымі Следчага камітэта выкананы просьбы аб аказанні правай дапамогі, якія паступілі ад кампетэнтных органаў 28 дзяржаў, у сваю чаргу намі накіраваны аналагічныя просьбы кампетэнтным органам 51 дзяржавы. 

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах і розных аспектах процідзеяння злачыннасці. Забяспечваецца ўдзел Следчага камітэта ў працы нарад паўнамоцных прадстаўнікоў, экспертаў дзяржаў-членаў СНД па распрацоўцы і ўзгадненні шэрагу праектаў дагавораў аб міжнародна-прававым супрацоўніцтве і другіх у рамках СНД і АДКБ.

Умацаванню сувязей з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, ва многім дапамагалі намаганні, накіраваныя на развіццё міжведамаснага супрацоўніцтва замежнымі партнёрамі.

Так, напрыклад, падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан.

Указаныя міжнародныя дагаворы прадугледжваюць новыя формы ўзаемадзеяння, такія як: садзейнічанне ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў, у тым ліку шляхам накіравання ў навуковыя і адукацыйныя ўстановы; садзейнічанне ў правядзенні даследчых праверак; абмен вопытам работы і рознай інфармацыяй; арганізацыя рабочых сустрэч і кансультацый па актуальных пытаннях; правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый і інш.

У рамках рэалізацыі Пагаднення станоўча вырашана пытанне аб магчымасці навучання супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі ва ўстановах адукацыі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі і Інстытуце перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Узаемадзеянне органаў дасудовага вядзення Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія і Расійскай Федэрацыі з'яўляецца прыярытэтным для Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У 2017-2018 гадах адбылося тры сумесныя пасяджэнні калегій Следчых камітэтаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, на якіх разглядаліся розныя аспекты трохбаковага ўзаемадзеяння, асобныя тэарэтычныя і практычныя пытанні арганізацыі дасудовага вядзення па крымінальных справах.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь прадоўжана канструктыўнае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў у сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.

Па запрашэнні амерыканскага боку дэлегацыя Следчага камітэта на чале са Старшынёй у перыяд з 29 студзеня па 1 лютага 2018 года знаходзілася з рабочым візітам у Злучаных Штатах Амерыкі. У рамках візіту беларуская дэлегацыя наведала штаб-кватэру Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і Акадэмію ведамства, размешчаную ў г. Куантыка.

Праведзены шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам ФБР ЗША, дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб далейшым двухбаковым узаемадзеянні пры расследаванні злачынстваў, а таксама аб магчымасці навучання супрацоўнікаў Следчага камітэта на базе Акадэміі ФБР. Па выніках сустрэчы з намеснікам Дырэктара ФБР ЗША падпісаны Пратакол, у якім абодва бакі дакументальна замацавалі зацікаўленасць двух ведамстваў у заключэнні паўнацэннага міждзяржаўнага дагавора аб прававой дапамозе па крымінальных справах, які прызваны стаць асноватворным дакументам двухбаковага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы.

У развіццё дасягнутых дамоўленасцей прадстаўнікі ФБР ЗША двойчы (у сакавіку і чэрвені 2018 года) наведалі цэнтральны апарат Следчага камітэта, дзе абмеркавалі актуальную праблематыку барацьбы з міжнароднай злачыннасцю, некаторыя аспекты ўзаемадзеяння пры расследаванні шэрагу крымінальных спраў у сферы высокіх тэхналогій.

Па запрашэнні амерыканскіх калег у красавіку-маі 2018 года прадстаўнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта прайшоў стажыроўку на базе Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з кіберзлачынствамі і падрыхтоўцы кадраў, размешчанага ў г. Пітсбургу.

У мэтах павышэння эфектыўнасці процідзеяння злачыннасці, у тым ліку транснацыянальнай, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь будзе прадоўжана работа па ўстанаўленні рабочых, дзелавых кантактаў з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў.

Апытанне Усе апытанні

Якія з прапанаваных змен у Крымінальны кодэкс Вы вітаеце?