Следчы камітэт Беларусі ажыццяўляе сумесную аперацыю з ФБР
20.04.2016

У ходзе сумеснай аперацыі ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Упраўлення «К» Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь спынена злачынная дзейнасць міжнароднай групы, у склад якой уваходзілі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Праваахоўнымі органамі вызначана, што ўдзельнікі злачыннай групы на працягненні некалькіх апошніх гадоў з выкарыстаннем шкоднага праграмнага забеспячэння завалодвалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній. Так, з рахунку буйнай амерыканскай кампаніі групай было выкрадзена 1 мільён 350 тысяч долараў ЗША. У далейшым злачынная група спрабавала легалізаваць украдзеныя грошы пры дапамозе спецыяльна створаных для гэтых мэт фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Бангладэш і іншых краінах.
У Мінску затрыманы два актыўных удзельніка злачыннай групы - жыхары горада, 1981 і 1974 гадоў нараджэння. Следствам у іх праведзены вобыскі, забраны прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць датычнасць да работы ў складзе міжнароднай злачыннай групы. Дзеянні затрыманых кваліфікаваны па ч.4 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Залогам паспяховага завяршэння аперацыі па ўстанаўленню і затрыманню падазроных асоб паслужылі прафесійныя сумесныя дзеянні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.
Праводзіцца расследаванне.
Следчы камітэт Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты
29.12.2022
Яшчэ чатыры раённыя падраздзяленні Следчага камітэта пераедуць у асобныя будынкі ў бліжэйшы час
Назад да спіса ўсіх навін 28.12.2022

Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?