Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

94 біткоіна ў залік пакрыцця шкоды: ГСУ расследуе крымінальную справу аб крадзяжы з рахункаў банкаў

12.11.2019
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы грашовых сродкаў з рахункаў замежных банкаў у перыяд з 2012 па 2016 гады.

У выніку абмену інфармацыяй паміж Следчым камітэтам Беларусі і ФБР ЗША, а таксама праведзенымі сумесна з супрацоўнікамі МУС следчымі дзеяннямі і аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі было ўстаноўлена дачыненне 28-гадовага жыхара Гродна да здзяйснення дадзенага злачынства.

У ходзе ператрусу па месцы жыхарства згаданай асобы выяўленыя і канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка, носьбіты інфармацыі, абароненыя складанымі паролямі, а таксама грашовыя сродкі і дакументы.

Па дадзеных следства, мужчына здзяйсняў крадзёж грашовых сродкаў з замежных банкаўскіх рахункаў. У прыватнасці, пасля атрымання доступу да чужых рахункаў абвінавачаны перакладаў грошы на падкантрольныя яму рахункі, зарэгістраваныя на падстаўных асоб, пасля чаго абналічваў грашовыя сродкі.

Таксама следствам зафіксаваныя эпізоды набыцця абвінавачаным тавараў і паслуг з выкарыстаннем рэквізітаў чужых банкаўскіх плацежных карт.

На атрыманыя незаконным спосабам грошы мужчына набываў біткоіны. Акрамя гэтага, ён набыў аўтамабіль, а таксама ўклаў грашовыя сродкі ў нерухомасць і ўласны бізнес - кафэ.

На першапачатковым этапе следчымі ўстаноўлена больш за 60 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны. На падкантрольных яму віртуальных кашальках выяўлена 94 BTC (біткоіна).

Мужчыну прад'яўленае абвінавачанне па ч. 4 арт. 212 (крадзёж з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У ходзе прад'яўлення абвінавачання мужчына прызнаў віну ў поўным аб'ёме. На этапе папярэдняга следства абвінавачаны заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, а таксама прыняў меры па кампенсацыі прычыненай шкоды і вяртанню незаконна атрыманага даходу. Ён перададаў доступ да крыптакашалькоў для правядзення аперацый па вывядзенню біткоінаў і накладання арышту на атрыманую суму - больш за 630 тысяч еўра ў эквіваленце. Акрамя таго, следчымі накладзены арышт на іншыя грашовыя сродкі, маёмасць і нерухомасць абвінавачанага на агульную суму больш за 100 тысяч еўра.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю