Брэсцкія следчыя шукаюць пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў
24.11.2018

УСК па Брэсцкай вобласці расследуецца шматэпізодная справа аб махлярстве.
Па дадзеных следства, 30-гадовы жыхар Брэста, у перыяд з чэрвеня 2017 года па ліпень 2018 года, атрымліваў ад грамадзян грашовыя сродкі ў якасці перадаплаты за выкананне паслуг па добраўпарадкаванню зямельных участкаў і кладцы тратуарнай пліткі. Атрымаўшы грошы, у шэрагу выпадкаў узятыя на сябе абавязацельствы мужчына ў поўным аб'ёме не выконваў.
У цяперашні час следствам устаноўлена 15 эпізодаў супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага, у выніку здзяйснення якіх ён прычыніў шкоду пацярпелым на агульную суму звыш за 26 тысяч рублёў. Аднак не выключана, што такіх выпадкаў больш.
Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Раней абвінавачаны быў судзімы таксама за махлярства.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Следства просіць асоб, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў брэстаўчаніна, а таксама асоб, якім ён выконваў якія-небудзь працы, нават у выпадку поўнага выканання абавязацельстваў і разліку за іх, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (0162) 27 37 93, 8 (029 ) 721 14 92.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк
Падобныя навіны
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?