Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Для пашкоджання спецтранспарту жыхар Мазыра вырабіў больш за тысячу «вожыкаў»: расследаванне завершана

25.11.2020
У ходзе расследавання ўстаноўлена, што 40-гадовы жыхар Мазыра ў ліпені-жніўні гэтага года вырабіў металічныя канструкцыі («вожыкі»), якія ў далейшым планаваў перадаць іншым асобам для пашкоджання аўтамабільных шын спецтранспарту супрацоўнікаў праваахоўных органаў.


Яго проціпраўная дзейнасць была спынена супрацоўнікамі праваахоўных органаў, а прадметы для злачынства канфіскаваны. Пры правядзенні следчага эксперымента ўстаноўлена, што пры кіданні «вожыка» з рознай адлегласці і пад рознымі вугламі, канструкцыя заўсёды становіцца паражальным элементам уверх. Замеры паказалі, што агульная даўжыня выстаўленых канструкцый перакрывае адлегласць 77,5 метра.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследаванне завершана. Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне. На гэты час ён знаходзіцца пад вартай.


Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю