Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ДТЗ на вуліцы Матусевіча ў Мінску: вадзіцелю прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні некалькіх злачынстваў

30.10.2018
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне дарожна-транспартнага здарэння ў Мінску, у выніку якога сур'ёзныя траўмы атрымалі пешаходы.

Па дадзеных следства, 31 мая 2018 года каля 19 гадзін 74-гадовы вадзіцель аўтамабіля Geely LС-cross, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, на скрыжаванні вуліц Матусевіча і П. Глебкі ў Мінску зрабіў наезд на 24-гадовую жанчыну і яе двухгадовага сына. Маці з дзіцём пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ яны атрымалі множныя цяжкія траўмы, з якімі шпіталізаваны ва ўстановы аховы здароўя.

Вызначана, што пенсіянер, пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за язду ў п'яным выглядзе і ўчыненне дарожна-транспартных здарэнняў, у момант ДТЗ рухаўся з хуткасцю больш за 70 км/г пры абмежаванні хуткасці на дадзеным участку – не больш за 60 км/г. Набліжаючыся да рэгуляванага пешаходнага перахода, не знізіў хуткасць, каб уступіць дарогу пешаходам.

Таксама ў ходзе следства было выяўлена, што ў 2017-2018 гадах фігурант, жадаючы адпомсціць супрацоўніку ДАІ за прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, неаднаразова звяртаўся ў праваахоўныя органы з яўна фальшывымі заявамі аб факце раскрадання ў яго інспектарам ДПС пашпарта, які быццам меў месца, і патрабаваў прыцягнення апошняга да крымінальнай адказнасці. Аднак пашпарт захоўваўся ў абвінавачванага і быў забраны ў яго ў аўтамабілі 31 мая 2018 года зразу пасля ДТЗ. 

Пры аглядзе следчыя канфіскавалі і часовы дазвол на права кіравання транспартнымі сродкамі, якое абвінавачваны падрабіў, уклеіўшы ў яго сваю фатаграфію і выправіўшы год заканчэння тэрміну яго дзеяння.

На ўсіх этапах следства мужчына ні разу не пацікавіўся станам здароўя пацярпелых, не спачуваў ім і не шкадаваў аб учыненым. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці – у 1986 годзе мужчына быў асуджаны па арт.111 (катаванне) Крымінальнага кодэкса БССР і прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое выклікала па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), ч. 1 арт. 380 (падробка афіцыйнага дакумента, які дае правы, у мэтах выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам) і ч. 1 арт. 400 (яўна фальшывы данос) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.