Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Двое жыхароў Салігорска затрыманы за ўчыненне некалькіх згонаў за ноч

20.07.2018
Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатыя крымінальныя справы аб угонах легкавых аўтамабіляў (арт.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Раніцай 16 ліпеня бягучага года ў міліцыю звярнуліся двое жыхароў Салігорска і паведамілі пра знікненне іх легкавых аўтамабіляў, неабсталяваных сігналізацыяй.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманы раней судзімыя за аналагічныя злачынствы двое жыхароў Салігорска, абодва - 1996 года нараджэння.

У ходзе допыту адзін з падазраваных даў паказанні аб учыненых злачынствах. Ён растлумачыў следству, што напярэдадні вечарам захацеў паехаць купацца. Убачыўшы на вуліцы прыпаркаваны ля шматкватэрнага дома Volkswagen Golf, вырашыў паехаць за горад на возера на ім.

Ключамі ад кватэры адкрыў аўтамабіль і шляхам злучэння правадоў завёў рухавік. Па дарозе забраў таварыша, з якім паехалі ў суседнюю вёску. Праязджаючы па в.Чапялі, мужчына не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. У наступным, пакінуўшы машыну, яны такім жа спосабам здзейснілі угон і яшчэ аднаго аўтамабіля Audi 80, прыпаркаванага ля дарогі ў гэтай жа вёсцы.

Супрацьпраўныя дзеянні фігурантаў былі спынены супрацоўнікамі міліцыі, а таксама ўладальнікам Audi. Мужчына ўбачыў свой аўтамабіль, які ехаў па прасёлкавай дарозе, і ў наступным пераследваў падазраваных, якія спрабавалі схавацца.

Крымінальныя справы злучаныя ў адну вытворчасць, у рамках якіх праводзяцца агляды, праверкі паказанняў, дапытваюцца сведкі, затрыманыя, супрацоўнікамі УДКСЭ па Мінскай вобласці праводзяцца трасалагічная, адаралагічная і іншыя экспертызы. Падчас агляду транспартных сродкаў выяўлены і зафіксаваны розныя механічныя пашкоджанні.

Аднаму з затрыманых прад'яўленае абвінавачанне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Другі знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Канчатковая кваліфікацыя дзеянням падследных будзе дадзена па выніках расследавання.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог



Апытанне Усе апытанні

Якія з прапанаваных змен у Крымінальны кодэкс Вы вітаеце?