Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Двое знаёмых працавалі на адзін магазін па продажы псіхатропаў, не ведаючы пра ўдзел адзін аднаго ў наркабізнесе: расследаванне завершана

05.12.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух мужчын, якія абвінавачваюцца ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў, здзейсненым групай асобаў (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У ліпені бягучага года ў Ждановічах Мінскага раёна супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама быў затрыманы 28-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці. Паводле аператыўнай інфармацыі, з тайніка ён дастаў буйную закладку з забароненым рэчывам.

У ходзе яго асабістага дагляду канфіскавана скрынка, у якой знаходзіўся палімерны пакет са скруткамі розных колераў і памераў. Эксперты прызналі, што 56 скруткаў агульнай масай 32,41 грама - з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP, а 16 скруткаў агульнай масай не менш за 56,48 грама - з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам ТМСР-2201.

Працягваючы працу па выяўленню злачыннай схемы, даследаваўшы мабільныя прылады з зашыфраванымі файламі, следчымі ўстаноўлена асоба, якая зрабіла схованку ля аднаго з дамоў населенага пункта. Ёй аказаўся сябар затрыманага.

26-гадовы мужчына пражываў на здымнай кватэры ў Мінску і ўжо некалькі месяцаў працаваў на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў у якасці «аптавіка» - рабіў закладкі для дробных кур'ераў.

Старэйшы фігурант толькі пачаў працаваць «мінёрам». Па ўказанні аператара прыехаў з Бабруйску ў Мінск і паводле атрыманых каардынатах ў Мінскім раёне забраў закладку з буйной партыяй псіхатропаў, не падазраючы пра тое, што схованку напярэдадні зрабіў яго сябар. Затрыманыя фігуранты не ведалі, што рабілі адно заданне куратара, толькі ў розных статусах.

У ходзе праведзеных аглядаў і ператрусаў па месцы пражывання малодшага абвінавачанага на здымнай кватэры ў сталіцы канфіскаваныя электронныя шалі, прадметы з наслаеннямі забароненых рэчываў, прыгатаваныя для збыту псіхатропы - 92 скрутка з альфа-PVP агульнай масай не менш  за 582,57 грама, 37 скруткаў з ТМСР -2201 агульнай масай не менш за 401,13 грама.

Да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Следчыя дзеянні з іх удзелам завершаны.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог