Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Дзень ведаў у Цераблічах. Іван Наскевіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы на малой радзіме

01.09.2018
Старшыня Следчага камітэта Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у роднай школе – у вёсцы Цераблічы Брэсцкай вобласці. Менавіта гэтую ўстанову адукацыі скончыў 31 год назад Іван Наскевіч, а ў складзе педагагічнага калектыву да гэтых пор перадаюць веды маладому пакаленню спецыялісты, якія вучылі і будучага кіраўніка Следчага камітэта.

Апрача Івана Данілавіча, павіншаваць вучняў, бацькаў, настаўнікаў і школьнікаў з пачаткам новага навучальнага года прыбылі і другія ганаровыя госці – кіраўніцтва Столінскага раёна, прадстаўнікі сілавых структур і дзяржаўных арганізацый.


У сваім вітальным слове Іван Наскевіч пажадаў школьнікам поспехаў і дасягненняў, рэалізацыі сваіх планаў і задумак, а педагогам – цярпення і ініцыятывы пры рабоце з дзецьмі. Апрача гэтага, кіраўнік Следчага камітэта адзначыў заслугі педагагічнага калектыву ў якаснай падрыхтоўцы памяшканняў школы да заняткаў і ўручыў дырэктару школу падарачны сертыфікат на спартыўны інвентар і 15 камплектаў формы для гульнявых відаў спорту, што дазволіць болей якасна праводзіць заняткі па фізічнай культуры і паказваць высокія вынікі ў спаборніцтвах.



Традыцыйна ў завяршэнне свята для першакласнікаў прагучаў першы ў іх жыцці званок. Пасля гэтага, госці, бацькі і вучні адправіліся на першы ўрок у гэтым навучальным годзе, прысвечаны Году малой радзімы. Да слова, яго праводзіў настаўнік гісторыі, які ў свой час выкладаў у класе ў Івана Данілавіча.



– Цяжка стрымаць эмоцыі, бо роўна 41 год назад я сюды прыйшоў такім жа першакласнікам з букетам кветак, праўда, у старэнькую драўляную школу, – падкрэсліў Іван Наскевіч. – Сёння дзеці пачнуць навучанне ў сучаснай школе, з абсталяванымі і камфортнымі для навучання класамі. Але душа школы – яе настаўнікі. І мне вельмі прыемна, што сёння першакласнікаў у новае жыццё павяла дачка маёй першай настаўніцы, а першы ўрок праводзіў мой школьны настаўнік Фёдар Міхайлавіч Шпакевіч – чалавек, які зрабіў усе, каб я палюбіў гісторыю і выбраў шлях праваахоўніка. Вось такія прыемныя ўспаміны.


Даведка: 
Навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа быў утвораны ў 2009 годзе шляхам рэарганізацыі базавай вясковай школы з моманту ўвядзення ў эксплуатацыю новага будынка, які адкрываў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Само ж школьнае мінулае д. Цераблічы Столінскага раёна бярэ свой пачатак у 1912 годзе, калі мясцовы жыхар Язэп Шпакевіч збіраў у сябе дома дзяцей і абучаў іх грамаце. Менавіта па-ягонай ініцыятыве ў 1913 годзе была ўтворана пачатковая школа. У 1935 годзе адкрыўся новы драўляны будынак, у якой і навучаўся будучы Старшыня Следчага камітэта.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю