Падазроным у жорсткім забойстве жанчыны ў Чэрыкаве прад'яўлена абвінавачанне
19.04.2019

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці высвятляюцца абставіны забойства 47-гадовай мясцовай жыхаркі.
Раніцай 10 красавіка жыхар Чэрыкава паведаміў аб узгаранні прыватнага дома ў раённым цэнтры. Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Пры аглядзе дома выяўлена цела гаспадыні з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэння, праведзены агляд месца здарэння, у выніку якога таксама вызначаны факт раскрадання маёмасці пацярпелай.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі вызначаны і затрыманы падазроныя ва ўчыненні злачынстваў. Імі аказаліся раней судзімыя за крадзеж двое мясцовых жыхароў, родныя браты 18-ці і 20-ці гадоў, у якіх па месцы жыхарства выяўлена маёмасць пацярпелай.
Следствам вызначана, што абвінавачваныя раней былі знаёмыя з пацярпелай, паміж імі склаліся непрыязныя дачыненні. Так, у ходзе допытаў браты паказалі, што раней жанчына паведаміла ў праваахоўныя органы аб неналежным выкананні сястрой абвінавачваных сваіх бацькоўскіх абавязкаў у дачыненні да малалетніх дзяцей. У выніку сям'ю паставілі на прафілактычны ўлік, як сям'ю якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным палажэнні.
Дадзены факт браты ўспомнілі пры распіванні спіртных напояў па месцы жыхарства, пасля чаго накіраваліся да пацярпелай з мэтай разабрацца ў сітуацыі.
Калі жанчына ўпусціла маладых людзей у дом, яны сталі збіваць яе. Пасля нанеслі множныя нажавыя раненні, ад якіх пацярпелая памерла на месцы здарэння.
Пасля ўчынення забойства, абвінавачваныя выкралі камп'ютэрную тэхніку і прадукты харчавання. З мэтай скрывання слядоў здзейсненых злачынстваў, мужчыны падпалілі дом пацярпелай.
Следчыя прад'явілі ім абвінавачанне па:
- ч. 2 арт. 139 (забойства групай асоб, з асобай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- ч. 2 арт. 205 (крадзеж групай асоб, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У ходзе допытаў абвінавачваныя прызналі віну ў здзейсненых злачынствах.
Па крымінальнай справе дапытаны сведкі і абвінавачваныя, праведзены праверкі паказанняў на месцы, прызначана больш за 20 судовых экспертыз, у тым ліку якія датычацца да ўстанаўлення псіхічнага стану абвінавачваных. Пры ўдзеле супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Алмаз» у рацэ Сож выяўлена прылада злачынства.
У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на замацаванне, а таксама атрыманне новых доказаў па крымінальнай справе.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Анастасія Лаўрыновіч
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?