Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Пажар на ААТ "Арэхаўскі льнозавод". Следчыя працуюць на месцы выпадку 

25.09.2014
Сёння раніцай на адным са складоў ААТ «Арэхаўскі льнозавод» адбылося ўзгаранне сыравіны. 

Да месца ўзгарання неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

У цяперашні час следчыя прыступілі да работы на месцы выпадку: апытваюцца сведкі, працуе крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта. 

Прычына ўзгарання і прычынены ўрон высвятляюцца.

Пацярпелых няма.