Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Прад'яўлена абвінавачанне вадзіцелю «BMW», які ўчыніў ДТЗ на вул. Ясеніна з трагічнымі наступствамі (+відэа)

22.09.2014
Фота: http://www.travel-times.ru/
У дачыненні да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Як раней перадавалася, непрацуючы ўраджэнец Магілёўскай вобласці, 1992 г.н., у стане алкагольнага ап'янення (1,7 праміле), на вул. Ясеніна ў г. Мінску выехаў за граніцы праезнай часткі і здзейсніў наезд на двух пенсіянераў. Жанчына, 1953 г.н., загінула на месцы выпадку. Мужчына, 1947 г.н., з траўмамі быў шпіталізаваны і неўзабаве пасля дастаўлення ў медустанову ад атрыманых траўм памёр. 

Падчас допыту абвінавачваны паясніў следчым, што сеў за руль аўтамабіля пасля выкарыстання спіртных напояў з мэтай даехаць да магазіна. Па дарозе ён не здолеў з кіраваннем і здзейсніў ДТЗ.

Акрамя таго следствам вызначана, што малады чалавек раней неаднаразова пазбаўляўся права кіравання транспартнымі сродкамі за ваджэнне ў стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль «BMW» абвінавачванаму не належыць, ён кіраваў ім па даверанасці.

У цяперашні час мужчыне прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне Правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое выклікала па неасцярожнасці смерць двух асоб). 

Улічваючы асаблівасці персоны абвінавачванага, цяжар і грамадскую небяспеку здейсненага ім злачынства, пракуратурай г. Мінска санкцыяніравана прымяненне да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 


Па справе праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх абставін адбытага. Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз даручана правядзенне шэрага даследаванняў.

Санкцыяй ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса прадугледжана максімальнае пакаранне за здзяйсненне дадзенага злачынства ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да 10 гадоў.