Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прыняў з дакладам Старшыню Следчага камітэта
29.11.2022

«Дзмітрый Юр'евіч, без самасправаздач. Я хацеў бы пачуць галоўнае», - сказаў у пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што раней даваў даручэнне аб аператыўным разглядзе крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, і пацікавіўся, як ідуць справы ў гэтай сферы: «У нас крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці было нямала. Нават нейкі, вобразна кажучы, запас у вас утварыўся. Мы тады дамаўляліся аб тым, што мы павінны аператыўна разгледзець крымінальныя справы экстрэмісцкай накіраванасці. Якая сітуацыя?»
Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў аб стварэнні ў Следчым камітэце падраздзялення па процідзеянні кіберзлачынствам. «Як яно працуе? Я ўсё больш і больш чую інфармацыю ў нашых СМІ аб тым, што гэта вельмі важны напрамак і злачынстваў у гэтай сферы менш не становіцца, на жаль, - сказаў беларускі лідар. - Таму і было створана адпаведнае падраздзяленне. Якая тут сітуацыя, як яно працуе?»

Яшчэ адной тэмай на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком СК стаў стан спраў у самім камітэце, работа з кадравым складам. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней, да назначэння Дзмітрыя Гары, былі пэўныя трывожныя сігналы наконт СК. "Таму давялося і кіраўніцтва да прытомнасці прыводзіць. Вы сталі старшынёй Следчага камітэта. Што за гэты час змянілася? Як працуе ведамства і канкрэтныя супрацоўнікі?" - паставіў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў Дзмітрый Гара, адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці СК з'яўляецца выкананне даручэння па "зніжэнні астаткаў крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці", а таксама выяўленне і расследаванне сумесна з аператыўнымі службамі, МУС і КДБ новых злачынстваў гэтай катэгорыі.

Крыніца: БелТА.
Следчы камітэт Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты
29.12.2022
Яшчэ чатыры раённыя падраздзяленні Следчага камітэта пераедуць у асобныя будынкі ў бліжэйшы час
28.12.2022
Справы экстрэмісцкай накіраванасці і моманты, якія насцярожваюць. Падрабязнасці даклада ў Прэзідэнту
Назад да спіса ўсіх навін 29.11.2022

Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?