Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Пры атрыманні хабару ў Ваўкавыску затрыманы медыцынскі работнік

30.09.2014
Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да загадчыка аддзялення Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы, які падазраецца ў атрыманні хабару пры дапамаганні мясцовага жыхара.

Вызначана, што службовая асоба атрымала ў сваім службовым кабінеце праз знаёмага грашовыя сродкі ў суме адзін мільён рублёў ад мясцовай жыхаркі за афармленне і выдачу лістка аб яе часовай непрацаздольнасці пры адсутнасці якіх-небудзь медыцынскіх падстаў. 

Крымінальная справа ўзбуджана па выніках правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных УБЭП УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Дзеянні загадчыка аддзялення кваліфікаваны па ч.1 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару), а яго знаёмага па арт.16, ч.1 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь (дапамаганне ў атрыманні хабару). Абедзве асобы затрыманы. Накладзены арышт на іх маёмасць, у прыватнасці аўтамабілі. 

У цяперашні час правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных узнагароджанняў затрыманымі асобамі. 

Для даведкі: асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў дачыненні да яе мела месца вымаганне хабару або калі гэта асоба пасля дачы хабару добраахвотна заявіла аб учыненым.