Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

СК узбудзіў крымінальную справу па факце гібелі рабочых на Наваполацкай ЦЭЦ (+відэа, +фота з месца здарэння)

25.09.2014
Абнаўленне ад 20:25.

Першы намеснік начальніка ГСУ СК РБ Галь Васіль Леанідавіч. Каментар з месца НЗ на Наваполацкай ЦЭЦ:


Відэа з месца здарэння:




Абнаўленне ад 18:55. Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце гібелі рабочых ААТ "Белэнергарэмналадка" па ч. 3 арт. 306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. У цяперашні час праводзіцца выемка дакументацыі, вядуцца допыты спецыялістаў ЦЭЦ. Назначаны экспертныя даследаванні.  

Следчая група працягвае работу на месцы.

Колькасць загінулых - два чалавека, пацярпелых няма.


Навіна ад 16:35.

Сёння днём на тэрыторыі Наваполацкай ЦЭЦ (філіял РУП "Віцебскэнерга") у ходзе правядзення рамонтных работ загінулі двое рабочых ААТ "Белэнергарэмналадка".

Па папярэдняй інфармацыі рабочыя рабілі рэканструкцыю паравой турбіны. 

Па дадзеным факце Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі праводзіцца праверка. 

На месцы выпадку следчыя робяць агляд, апытваюць сведак, вывучаюць дакументацыю, якая рэгламентуе правілы правядзення рамонтных работ на прадпрыемстве. 

З мэтай аказання метадычнай дапамогі на месца здарэння выбылі следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі, якія маюць вопыт у расследаванні крымінальных спраў па фактах аналагічных выпадкаў.

Фота з месца здарэння: