Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт і юрыдычны факультэт БДУ ўмацоўваюць супрацоўніцтва

30.11.2020
На юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 25 лістапада 2020 г. адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім паміж факультэтам і Інстытутам Следчага камітэта падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве.

У мерыпрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад юрыдычнага факультэта БДУ, кіраўніцтва Следчага каміэта і навучальнай установы ведамства, а таксама прадстаўнікі рэдакцыі і члены рэдакцыйнага савета навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне».

Падпісваючы дагавор аб супрацоўніцтве начальнік Інстытута Следчага камітэта Ю.Ф. Камянецкі і дэкан юрыдычнага факультэта Т.М. Міхалёва выказалі надзею, што пагадненне стане новым крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва, развіцці педагагічнага і навуковага патэнцыялу калектываў устаноў адукацыі, дазволіць аператыўна абменьвацца ідэямі і навацыямі ў адукацыйным працэсе.

Падпісанне мемарандума адбылося ў юбілей юрыдычнага факультэта, якому сёлета споўнілася 95 гадоў. З гэтай нагоды Старшынёй Следчага камітэта І.Д. Наскевічам шэраг супрацоўнікаў БДУ быў узнагароджаны падзякамі, нагруднымі знакамі і ганаровымі граматамі за значны ўнёсак у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці Следчага камітэта.

Ганаровая місія ўзнагароджання была даручана намесніку Старшыні Следчага камітэта С.Я. Аземшы. Адметна, што сярод узнагароджаных навукоўцаў значную долю склалі члены рэдакцыйнага савета часопіса «Папярэдняе расследаванне»: І.В. Грунтоў, А.В. Баркоў, Р.А. Васілевіч, В.Б. Шабанаў.

Акрамя іх заахвочанні Следчага камітэта атрымалі наступныя супрацоўнікі БДУ: Т.М. Міхалёва, С.А. Балашэнка, В.М. Бібіла, А.А. Данілевіч, В.С. Камянкоў, А.А. Пухаў, А.Л. Савянок, А.В. Шыдлоўскі.

Павіншаваўшы калектыў факультэта з юбілеем, С.Я. Аземша адзначыў значны ўнёсак яго работнікаў у падрыхтоўку юрыдычных кадраў краіны, у тым ліку і для Следчага камітэта.