Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя высвятляюць абставіны забойства дзяўчыны ў Крычаве, ўчыненага ў 2001 годзе

03.06.2019
У жніўні 2001 года ў Крычаве ўчынена забойства 23-гадовай мясцовай жыхаркі. Па дадзеным факце пракуратурай Крычэўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асоба, якая ўчыніла дадзенае злачынства, не была вызначана.

У цяперашні час следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці расследаванне па крымінальнай справе адноўлена. Следчымі паўторна прааналізаваны сабраныя доказы, у тым ліку вынікі праведзеных па справе судовых экспертыз. З улікам атрыманых дадзеных, складзены план дадатковых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы, якая ўчыніла злачынства. Так, пры паўторным экспертным даследаванні прадметаў і аб'ектаў, забраных у ходзе следчых дзеянняў на першапачатковым этапе расследавання, выяўлены сляды, якія паказваюць на датычнасць мясцовага жыхара да забойства. 

Вызначана, што мужчына судзім за згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і рабаванне, у цяперашні час адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення свабоды. На момант учынення забойства яму было 20 гадоў. 
У ходзе допыту падазроны паказаў, што ў адзін з дзён жніўня 2001 года ў вячэрні час па дарозе дадому сустрэў дзяўчыну і вырашыў з ёй пазнаёміцца. На яго прапанову яна адказала адмовай, што раззлавала мужчыну. Ён дастаў з кішэні нож і нанёс ёй удар, пасля чаго знік. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчына памерла на месцы здарэння. Пры праверцы паказанняў на месцы падазроны паказаў месца ўчынення злачынства, а таксама абставіны забойства.  

У цяперашні час праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і экспертныя даследаванні, накіраваныя на замацаванне і атрыманне новых доказаў па крымінальнай справе.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Анастасія Лаўрыновіч