Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце захопу заложніка ў сталічным гандлёвым цэнтры «Шчасце»

02.10.2014
Падазроным у здзяйсненні злачынства з'яўляецца мужчына 1991 года нараджэння, жыхар Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Вызначана, што пад пагрозай прадмета, знешне падобнага на пісталет сістэмы Макарава, ён пранікнуў у памяшканне абменнага пункта валют. Замкнуўшы дзверы знутры, падазроны стрымліваў у якасці заложніка дзяўчыну-касіра 1995 года нараджэння. Мужчына пагражаў дзяўчыне забойствам і прычыненнем цялесных пашкоджанняў у мэтах прымусу супрацоўнікаў праваахоўных органаў забяспечыць яго бесперашкодны сыход з выкрадзенымі грашовымі сродкамі.

На месца выпадку неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС, прадстаўнікі Следчага камітэта, пракуратуры, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Некалькі гадзін перагавораў не далі вынікаў і было прынята рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі. У выніку прафесійных дзеянняў СПБТ «Алмаз» мужчына быў абясшкоджаны. Заложніца ў выніку захопу не папакутавала. Ёй аказана псіхалагічная дапамога.

Зараз падазроны змешчаны ў медыцынскую ўстанову. Каля яго палаты выстаўлены пост аховы.

Следчыя высвятляюць усе абставіны адбытага ў гандлёвым цэнтры. Працягваюцца допыты сведак, забраны і вывучаюцца запісы з камер відэаназірання, назначаны шэраг экспертыз, у тым ліку балістычная, судова-медыцынская ў дачыненні да пацярпелай і падазронага. Па забраным у падазронага прадмеце, падобным на пісталет, назначана экспертыза агнястрэльнай зброі.