Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам прынята да вытворчасці крымінальная справа аб крадзяжы зброі ў Баранавіцкім гарнізоне

08.08.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая камандзірам адной з воінскіх часцей Баранавіцкага гарнізона, па ч. 3 арт. 294 і ч. 2, 3 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).

Па дадзеных следства, начальнік склада зброі і боепрыпасаў адной з воінскіх частак выкраў зброю і боепрыпасы, якія рэалізаваў як самастойна, так і праз іншых асоб.

У цяперашні час па крымінальнай справе заключаны пад варту 14 чалавек, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў.

Фігуранты справы даюць прызнальныя паказанні. Выкрадзеная зброя знойдзена.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю