Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа пра несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі

07.08.2018
Следчым камітэтам па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды).

Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія падаваліся дадзеным прадпрыемствам аднаму з яго заказчыкаў.

У ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да камп’ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца «БелТА».

На працягу двух гадоў (2017-2018 гг.) без ведама і згоды рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства здзейснена больш 15 тысяч несанкцыянаваных падключэнняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме прадпрыемства.

У выніку здзейсненага злачынства РУП «БелТА» нанесена істотная шкода, якая выяўляецца ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства.

Да названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ «БелаПАН», ТАА «ТутБай Медыя». Сёння па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова.

Следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю