Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы аб гібелі трохгадовай дзяўчынкі ў ДТЗ.

02.09.2014
Як перадавалася раней, ДТЗ адбылося ў абедзенны час на дваровай тэрыторыі па вуліцы Р. Люксембург, у той час, калі дзяўчынка перабягала праезную частку ў напрамку пясочніцы. У выніку здарэння з пашкоджаннямі рознай ступені цяжару дзіця было дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя, дзе праз некаторы час памёрла.

Аналіз пададзеных доказаў паказаў, што прычынамі дарожна-транспартнага здарэння з'явіліся няўважлівасць і неабачлівасць вадзіцеля да навакольнай дарожнай абстаноўкі і яе змяненняў. 

Нягледзячы на наяўнасць на праезнай частцы дваровай тэрыторыі прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў, якія не дазваляюць кантраляваць дарожную абстаноўку,  у парушэнні патрабаванняў п.137.1 ПДР, які забараняе рух у жылой зоне з хуткасцю больш за 20 км/ч, ва ўмовах абмежаванай агляднасці вадзіцель рухаўся з хуткасцю 24 км/ч. Акрамя гэтага, апошнім не былі прыняты ўсе меры па забеспячэнні бяспекі пешаходаў, зніжэнні хуткасці да поўнага прыпынку транспартнага сродку, якое выключае імавернасць наезду на дзіця. 
  
Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следчы камітэт канстатуе, што гэта не адзіны выпадак гібелі дзіцяці ў дарожна-транспартным здарэнні. У канцы жніўня цяперашняга года ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці загінуў 4-х летні хлопчык. У ходзе следства вызначана, што прычынай з'явілася няспраўная тармазная сістэма, якая выклікала перакульванне аўтамабіля. Дзіця знаходзілася на заднім сядзенні адно, дзіцячым аўтакрэслам аўтамабіль абсталяваны не быў. На момант дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль да ўдзелу ў дарожным руху дапушчаны не быў, бо не прайшоў у вызначаным парадку дзяржаўны тэхнічны агляд.    

Следчы камітэт звяртае УВАГУ, што дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей можна пазбегнуць, выконваючы правіла дарожнага руху. Клапаціцеся аб бяспецы сваіх дзяцей!