Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Службовыя асобы Смаргонскай раённай ветэрынарнай станцыі падазраюцца ў атрыманні хабару

09.09.2014
Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб дзяржаўнай установы «Смаргонская раённая ветэрынарная станцыя».

Кіраўнік установы – галоўны ветэрынарны ўрач раёна, а таксама загадчыца лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы  падазраюцца ў атрыманні хабару.

Вызначана, што службовыя асобы атрымалі ад прадстаўніка прыватнага гандлёвага прадпрыемства грашовыя сродкі за неажыццяўленне належнага ветэрынарнага кантролю за забоем жывёлы і рэалізацыяй мясной прадукцыі пакупнікам.

Крымінальная справа ўзбуджана па выніках аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных сумесна УКДБ па Гродзенскай вобласці і УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны паводле ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з імі працуюць следчыя.

У гэты момант правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных грашовых узнагароджанняў затрыманымі асобамі. 

Для даведкі: Згодна з дзеючымі ветэрынарна-санітарнымі правіламі, рэалізацыя жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання можа праводзіцца пакупнікам толькі ў выпадках забою жывёл у забойным цэху. Гэта патрабаванне неабходна для забеспячэння бяспекі прадуктаў харчавання. У дадзеным выпадку хабар прызначаўся за магчымасць рэалізацыі мясной прадукцыі, вырабленай не на вытворчых прадпрыемствах.