Справа аб забойстве жанчыны, чые астанкі знойдзеныя ў Свіслачы: затрыманаму прад'яўлена абвінавачанне
10.01.2020

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб забойстве жанчыны, чые астанкі знойдзеныя ў рацэ Свіслач.
Як паведамлялася раней, 2 студзеня супрацоўнікамі камунальных службаў, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач, знойдзеная спартыўная сумка з чалавечымі парэшткамі. Праваахоўнымі органамі неадкладна было ініцыявана правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне абставінаў здзейсненага злачынства.
Праз некалькі дзён у міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што яго сястра, якая жыла ў г. Мінску, даўно не выходзіць на сувязь. Па месцы яе жыхарства на вуліцу Раманаўская Слабада выбыла следчая група цэнтральнага апарата Следчага камітэта. У кватэры знойдзена цела 37-гадовай жанчыны з пашкоджаннямі, якія паказвалі на сувязь яе гібелі і факту выяўлення торбы ў Свіслачы.
Следчым у ходзе агляду месца здарэння знойдзены прадметы, якія дазволілі ў самыя кароткія тэрміны ўстанавіць і пасля затрымаць праваахоўнікам падазраванага ў забойстве.

Фота: перамяшчэнні мужчыны з торбай зафіксаваныя камерамі відэаназірання
У цяперашні час ён дапытаны і супрацоўнічае са следствам. Па папярэдніх дадзеных, увечары 27 снежня паміж ім і жанчынай пасля ўжывання спіртных напояў адбыўся канфлікт. У выніку мужчына прычыніў цялесныя пашкоджанні, ад якіх гаспадыня кватэры памерла.
У рамках расследавання агледжаны запісы камер відэаназірання, дапытаныя сведкі. У мэтах устанаўлення ўсіх абставінаў прызначаны шэраг экспертыз, вытворчасць якіх даручана ДКСЭ.

Следчымі прад'яўлена абвінавачанне 26-гадоваму мужчыну па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Канчатковая кваліфікацыя яго дзеянням будзе дадзена па выніках расследавання.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?