Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Справа гонару

12.09.2014
"За векавую гісторыю ў пошуку найбольш аптымальнай арганізацыйнай структуры следчыя органы не раз рэфармаваліся, мянялі сваю назву, падпарадкаванасць, і паступова склалася канцэпцыя незалежнага папярэдняга следства.

Пры гэтым, задача перад следчымі заставалася  адна - усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў" - адзначыў Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Валянцін Пятровіч Шаеў, віншуючы супрацоўнікаў на ўрачыстым мерапрыемстве.

Сёння, у дзень 3-й гадавіны з дня падпісання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь", каля 300 следчых, якія зрабілі ўсвядомлены крок у выбары прафесіі, на Плошчы Дзяржаўнага сцяга далі ўрачыстую клятву служыць верай і праўдай беларускаму народу і дзяржаве.

З моманту прынясення Прысягі на супрацоўніка ўскладаецца ўся паўната адказнасці за няўхільнае выкананне службовых абавязкаў па абароне праў і свабод грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы.

Галоўнае, што вылучае кожнага супрацоўніка Следчага камітэта, - гэта кампетэнтнасць, самаахвярнасць, патрыятызм, адданасць справе, пастаяннае самаўдасканаленне і гатоўнасць непрымірыма бароцца з любымі парушэннямі закона.

Нельга не прыгадаць і пра тую самааддачу, руплівасць і адказнасць следчых з якімі яны даследуюць крымінальныя справы (за тры гады з моманту ўтварэння Следчага камітэта ў вытворчасці следчых знаходзілася больш за 400 тысяч крымінальных спраў). Бо за кожным з іх стаяць чалавечыя лёсы, і адна з задач следства заключаецца ў тым, каб у грамадства не вынікала сумненняў у аб'ектыўнасці і справядлівасці прынятых рашэнняў. 

За час існавання ведамства паступальна палепшана якасць і аператыўнасць папярэдняга следства, павялічылася выкрывальнасць злачынстваў (з 62,7% у 2013 годзе да 66,2% у 2014 годзе), скараціліся тэрміны расследавання крымінальных спраў, павысілася кампенсацыя урону ад злачынстваў (сума кампенсаванага ўрону і кошту арыштаванага маёмасці склала 186,8% у 2014 годзе ў дачыненні да 165,5% у I паўгоддзі 2013 г. і 118,5% па выніках 2013 г.).

Для супрацоўнікаў Следчага камітэта ўсебакова і аб'ектыўна даследаваць любое злачынства - СПРАВА ГОНАРУ!



Глядзiце таксама вiдэа