Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы на малой радзіме
02.09.2019

Старшыня Следчага камітэта Беларусі прыняў удзел у святочнай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у Церабяжоўскай сярэдняй школе ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
З пачаткам новага навучальнага года школьнікаў і педагогаў павіншавалі і іншыя ганаровыя госці: старшыня Столінскага райвыканкама, кіраўнік ААТ «Церабяжоў-Агра», прадстаўнікі праваахоўных органаў, мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый.

Іван Наскевіч звярнуўся да дзяцей з прывітальным словам, пажадаў поспехаў у вучобе, парэкамендаваў правесці школьныя гады з максімальнай карысцю. Ён адзначыў, што яму прыемна пабываць у такі значны дзень на малой радзіме і бачыць маладое пакаленне.
– Вельмі прыемна ў гэты дзень бачыць разумныя і светлыя твары першакласнікаў, якія з натхненнем чакаюць свайго першага ўрока. Для іх гэта штосьці новае і, напэўна, кожнаму з прысутных дарослых хацелася б таксама вярнуцца на шмат гадоў таму і апынуцца тут – адзначыў Іван Наскевіч.
Старшыня Следчага камітэта падзякаваў настаўнікам за іх няпростую працу, пажадаўшы ім цярпення і ініцыятыўнасці ў рабоце з дзецьмі.
– У нашай краіне пытанням адукацыі, стварэнню ўмоў для ўсебаковага развіцця дзяцей надаецца павышаная ўвага. Навучэнцы сельскіх школ па ўзроўні ведаў, дасягненняў у спорце і творчасці нічым не саступаюць аднагодкам з гарадскіх. У першую чаргу, гэта заслуга педагагічнага калектыву, – падкрэсліў Іван Наскевіч.

У падарунак для школы ён уручыў дырэктару спартыўны інвентар і экіпіроўку, што дазволіць больш якасна праводзіць заняткі па фізічнай культуры і прывіваць дзецям цягу да здаровага ладу жыцця.
Традыцыйна самым яркім момантам Дня ведаў стаў першы званок. Старшыня Следчага камітэта ўручыў кожнаму першакласніку кнігу "Беларусь - наша Радзіма" - падарунак Прэзідэнта першакласніку.


Іван Наскевіч таксама далучыўся да школьнікаў і разам з імі ў класе паўдзельнічаў у першым ўроку, тэмай якога стаў радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?