Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Валянцін Шаеў правёў у Добрушы "прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян

20.08.2014
Кіраўніку ведамства паступілі пытанні, якія дакранаюцца крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, вытворчага траўматызму, прыёму на службу ў Следчы камітэт, своечасовага ўзаемаразліку прадпрыемстваў. Шэраг пытанняў непасрэдна тычыўся спецыфікі следчай работы, у тым ліку абскарджання працэсуальных рашэнняў.

Для аператыўнага і ўсебаковага вырашэння праблемных пытанняў грамадзян у рабоце па разглядзе зваротаў прынялі ўдзел кіраўнікі абласнога і раённага падраздзяленняў Следчага камітэта, раённай адміністрацыі, суда, пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў.

Як адзначыў Валянцін Шаеў, кіраўнікам праваахоўных органаў вельмі важна праводзіць выязныя прыёмы грамадзян, даведвацца аб праблемах канкрэтных людзей у розных кутках нашай краіны. Па меркаванні Старшыні Следчага камітэта, сумесны разгляд вострых пытанняў, наспелых у рэгіёне, дазваляе болей дакладна падысці да іх вырашэння, выпрацаваць новыя формы ўзаемадзеяння ў раскрыцці і расследаванні крымінальных спраў, знайсці болей эфектыўныя спосабы ўплыву на крымінагенную сітуацыю.

Падчас "прамой лініі" і ў ходзе асабістага прыёму грамадзянам быў растлумачаны алгарытм дзеянняў для рэалізацыі сваіх праў і законных інтарэсаў. Па распараджэнні кіраўніка ведамства матэрыялы двух даследчых праверак, праведзеных тэрытарыяльнымі следчымі падраздзяленнямі, для вывучэння паўнаты і аб'ектыўнасці праведзенай па іх работы накіраваны ў цэнтральны апарат.

Усе прынятыя заявы грамадзян узяты на асабісты кантроль Старшынёй Следчага камітэта.