Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Бабруйску затрыманы мужчына, які падазраецца ў забойстве, учыненым у 2004 годзе

22.05.2019
У лютым 2004 года ў Бабруйску ўзбуджана крымінальная справа па факце невядомага знікнення 51-гадовага мясцовага жыхара. У сувязі з устанаўленнем прыкмет крымінальнага характару знікнення мужчыны Генеральнай пракуратурай у 2006 годзе па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ходзе папярэдняга расследавання вызначана, што неўзабаве пасля невядомага знікнення мужчыны, сын яго сужыцелькі, якому на той момант было 24 гады, выехаў у адну з краін Еўропы на пастаяннае месца жыхарства, а затым, да цяперашнега часу, стаў пражываць у Расійскай Федэрацыі.

Праведзены дэталёвы аналіз матэрыялаў крымінальнай справы і рэалізацыя сумесных мерапрыемстваў следчымі і супрацоўнікамі міліцыі дазволілі затрымаць мужчыну ў пачатку мая 2019 года падчас прыезду ў Рэспубліку Беларусь.

У ходзе допыту падазроны паказаў, што ў студзені 2004 года паміж ім і сужыцелем маці адбыўся канфлікт, у ходзе якога ён пабіў пацярпелага, ад чего апошні памёр на месцы. З мэтай скрывання здзейсненага злачынства ён расчляніў цела загінулага і вывез яго на аўтамабілі ў лясны масіў, дзе спаліў, а астанкі закапаў.

Пры праверцы паказанняў на месцы падазроны прадэманстраваў абставіны учынення проціпраўных дзеянняў, а таксама паказаў участак мясцовасці ў лясным масіве Бабруйскага раёна, дзе закапаў астанкі загінуўшага мужчыны, якія следчымі выяўлены і выцягнуты, па іх прызначаны шэраг судовых экспертыз. 
У дачыненні да падазронага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У цяперашні час праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на замацаванне існуючых доказаў.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Анастасія Лаўрыновіч