Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У дачыненні да маці двухгадовага дзіцяці, якое патанула ў Бешанковіцкім раёне, узбуджана крымінальная справа

19.06.2019
Па дадзеных следства, днём 17 чэрвеня на возера Белае, размешчанае ў Бешанковіцкім раёне, прыбыла кампанія маладых людзей, сярод якіх была 30-гадовая жыхарка Віцебска з двума дзяцьмі. 

У нейкі момант жанчына, якая знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, адправілася са сваім двухгадовым сынам у вадаём. Аддаліўшыся, па словах сведак, на адлегласць болей за 50 метраў ад берага, дзіця пачала тануць. Маці не зрабіла спроб да выратавання хлопчыка і пакінула возера. Мужчына, які стаў сведкам здарэння, дастаў дзіця з вады. Была аказана неадкладная медыцынская дапамога, аднак выратаваць яго не ўдалося. 

Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да жыхаркі Віцебска ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Жанчына затрымана. Па выніках праведзенага агляду вызначана, што ў у выдыханым падазронай паветры ўтрымваюцца пары этылавага спірту ў канцэнтрацыі 3,6 праміле.

Следчыя працягваюць высвятляць абставіны трагедыі, дапытваюцца сведкі здарэння. 

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю


Апытанне Усе апытанні

Якія з прапанаваных змен у Крымінальны кодэкс Вы вітаеце?