Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У дашкольнай установе г. Гродна памерла дзяўчынка

29.09.2014
26 верасня ў адным з ясляў-садоў г. Гродна памерла дзяўчынка 2011 года нараджэння. Без прыкмет жыцця яе пасля ціхай гадзіны знайшлі выхавальнікі. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці. 

Следчымі Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта ў ходзе агляду бачных цялесных пашкоджанняў на целе дзяўчынкі выяўлена не было. 

Для ўстанаўлення прычыны смерці назначана судова-медыцынская экспертыза, выкананне якой арганізавана абласным упраўленнем Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Акрамя таго, следчымі забрана і дакладна вывучаецца дакументацыя, якая рэгламентуе ўнутраны распарадак дзіцячай дашкольнай установы. Праводзяцца апытанні работнікаў ясляў-сада і сваякоў дзяўчынкі, іншыя следчыя дзеянні. Па папярэдніх даных, напярэдадні смерці дзіця павадзіла сябе натуральным чынам, скарг на стан здароўя не выказвала. 

Усе абставіны адбытага высвятляюцца ў рамках даследчай праверкі.