У Горацкім раёне патанулі двое рыбакоў
28.12.2020

Па дадзеных следства, раніцай 27 снежня ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб магчымым няшчасным выпадку. Мужчына паведаміў, што на беразе возера паблізу вёскі Паляшчыцы Горацкага раёна знойдзены аўтамабіль, а на паверхні возера маецца палонка, у якой знаходзяцца рыбалоўныя прыналежнасці. Пры гэтым нікога побач не было.
У ходзе правядзення пошукава-выратавальных мерапрыемстваў з вады дасталі целы двух мужчын 37 і 52 гадоў. Устаноўлена, што загінулыя прыехалі з Оршы днём раней для рыбалкі на возеры.
Як мяркуецца, пры свідраванні лунак для лоўлі рыбы мужчыны праваліліся пад лёд. Паверхня возера не была цалкам пакрыта лёдам, а ў месцы, дзе мужчыны лавiлi рыбу, таўшчыня лёду не перавышала 5 см.
Па дадзеным факце следчыя праводзяць праверку. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Анастасія Лаўрыновіч
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?