Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Лідзе следчыя высвятляюць абставіны забойства жанчыны

02.05.2019
Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

У органы ўнутраных спраў 1 мая каля 12 гадзін паступіла паведамленне аб тым, што ў г.Бярозаўка Лідскага раёна пры дастаўленні ад шматкватэрнага жылога дома ва ўстанову ахову здароўя памерла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 50-гадовая жанчына.

На месца выпадку выбыла следча-аператыўная група. У ходзе высвятлення абставін атрымання жанчынай траўм, следчыя, эксперты і супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што яна стала ахвярай злачынства. У яе забойстве ў ходзе канфлікту, які адбыўся ў той жа дзень каля 11 гадзін 40 хвілін, падазраецца пражываючая ў тым жа жылым доме 43-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў момант учынення злачынства ў стане алкагольнага ап'янення. 

Для ўстанаўлення ўсіх абставін адбытага працягваецца правядзенне следчых і працэсуальных дзеянняў. Дапытваюцца асобы, якія пражываюць у жылым доме, і іншыя грамадзяне, чые паказанні могуць мець значэнне для высвятлення абставін адбытага. Аглядаюцца забраныя аб'екты і сляды. Экспертамі пачата правядзенне судова-медыцынскай і шэрага крыміналістычных экспертыз. 

Падазроная затрымана, з ёй праводзяцца следчыя дзеянні. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць яе асобу і асобу загінулай. Высвятляецца характар іх узаемаадносін, канкрэтныя матывы злачынства і іншыя абставіны. 

Расследаванне працягваецца. 

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці 
Сяргей Шаршаневіч