Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Мазыры прадухілілі тэракт на чыгунцы супраць расійскіх ваенных

18.03.2022
За падрыхтоўку да ўчынення тэрарыстычнага акта на чыгуначных пуцях затрыманы два жыхары Мазыра. Аб гэтым заявіў начальнік Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Каваленка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1".

"Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства былі затрыманы два радыкальна настроеныя грамадзяніны, якія пражываюць у горадзе Мазыры. На гэты час ім прад'яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Назначана экспертыза па аб'ектах, якія былі знойдзены падчас вобыскаў. Гэтыя аб'екты сведчаць аб тым, што падазроныя сапраўды збіраліся ўчыніць грамадска-небяспечнае дзеянне, накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Беларусі. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў", - сказаў Андрэй Каваленка.

У КДБ паведамілі, што ў выніку праверкі інфармацыі былі атрыманы звесткі, якія пацвердзілі намеры названых асоб учыніць акт тэрарызму на аб'ектах транспартнай інфраструктуры Беларускай чыгункі падчас перавозкі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Была пацверджана іх дачыненне да іншых злачынстваў на тэрыторыі рэгіёна. Супрацоўнікамі КДБ задакументаваны прыкметы падрыхтоўкі да вырабу самаробнага выбуховага ўстройства і тайнікі з бутэлькамі з запальнай сумессю.

Крыніца: БелТА.