Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Мінску здзейснена забойства 53-гадовай жанчыны: распачата крымінальная справа

23.07.2018
Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны забойства 53-гадовай жанчыны.

Па дадзеных следства, у ноч на 22 ліпеня 2018 года ў кватэры дома па вуліцы Бірузова ў Мінску 42-гадовы мужчына падчас сваркі нанёс мноства ўдараў рукамі і нагамі 53-гадовай сужыцельцы. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая, гаспадыня кватэры, памерла на месцы.

Падазраваны затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Згодна з праведзеным аглядам, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,53 праміле).

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў УДКСЭ па г. Мінску. Падчас агляду зафіксавана абстаноўка, канфіскаваныя біялагічныя сляды і рэчавыя доказы. Прызначаны судова-медыцынская і генатыпаскапічная экспертызы.

Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага п.6 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Затрыманы прызнаў сваю датычнасьць да прычынення цялесных пашкоджанняў пацярпелай. Па завяршэнні правядзення неадкладных следчых і працэсуальных дзеянняў будзе вырашацца пытанне аб ужыванні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова



Апытанне Усе апытанні

Якія з прапанаваных змен у Крымінальны кодэкс Вы вітаеце?