Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Следчым камітэце абмеркавалі супрацоўніцтва з нацыянальнай Паліцыяй Ізраіля

24.10.2018
У Следчы камітэт Беларусі з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя нацыянальнай Паліцыі Дзяржавы Ізраіль. У ходзе візіту была запланавана сустрэча ізраільскіх праваахоўнікаў з супрацоўнікамі беларускага органа папярэдняга расследавання.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні выканання беларускім бокам просьбы ізраільскіх праваахоўнікаў аб аказанні прававой дапамогі па адной з крымінальных спраў, звязаных з незаконнай міграцыяй. Апрача прапрацоўкі канкрэтных дэталей выканання самай просьбы аб аказанні правай дапамогі, ізраільскі бок быў праінфармаваны аб функцыях і задачах Следчага камітэта, асаблівасцях вядзення крымінальнага працэсу ў Беларусі. Са свайго боку ў ходзе візіту ізраільскія калегі праінфармавалі беларускіх калег аб тым, як вядзецца крымінальны працэс у Ізраілі. 

Таксама падчас сустрэчы бакі спачатку дамовіліся абмяняцца візітамі з мэтай дэталёвага вывучэння беларускага і ізраільскага вопыту ў пытаннях арганізацыі крымінальнага судаводства. Да слова, гэты не першы зварот ізраільскіх калег да Следчага камітэта Беларусі аб аказанні прававой дапамогі – раней ужо накіроўваліся і выконваліся падобныя запыты па розных крымінальных справах. Аднак візіт дэлегацыі з дзяржавы Ізраіль у Беларусь адбыўся упершыню. 

Ацэньваючы прамежкавыя вынікі двухбаковага супрацоўніцтва, прадстаўнікі ізраільскага боку адзначылі высокі прафесіяналізм беларускіх следчых і ўпэўненасць у плённым супрацоўніцтве ў далейшым. 

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю