Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Урачыстае мерапрыемства ў Мінскім раёне: адкрыты шматкватэрны дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта

11.09.2018
Напярэдадні прафесійнага свята следчых, 11 верасня ў аграгарадку Прылукі Мінскага раёна адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная адкрыццю шматкватэрнага жылога дома для супрацоўнікаў Следчага камітэта.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, яго намеснік Андрэй Смаль, а таксама глава Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.




Адкрываючы збор, глава ведамства падкрэсліў той факт, што ў Следчым камітэце ўдзяляецца асобая ўвага рэалізацыі праграмы па забеспячэнні жыллём супрацоўнікаў.


«Я хацеў б падзякаваць мясцовым органам ўлады, кіраўніцтву Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і арганізацыі-забудоўшчыку за тое, што вы змаглі стварыць і ўвесці ў эксплуатацыю такі прыгожы і яркі дом для нашых следчых» – сказаў Старшыня Следчага камітэта.

Гэта трэці дом, пабудаваны за гады існавання ведамства для сваіх супрацоўнікаў. Пасля разразання сімвалічнай чырвонай стужкі больш за 130 навасельцаў атрымалі доўгачаканыя ключы ад уласных кватэр.






«Запланавана будаўніцтва і чацвёртага дома, магчыма, у гэтым жа раёне» – паведаміў Іван Наскевіч.

Старшыня Следчага камітэта таксама наведаў адну з кватэр і азнаёміўся з якасцю будаўніцтва і ўмовамі, у якіх будзе пражываць супрацоўнік ведамства.




Акрамя таго, былі ўручаны падзякі прадстаўнікам арганізацый, якія маюць дачыненне да будаўніцтва дома, а самым юным навасельцам – мяккія цацкі.



Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю