Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па г. Мінску ўзбуджана крымінальная справа па факце выяўлення частак цела мужчыны

16.09.2014
Забіты быў выяўлены раніцай 15 верасня ў лесапаркавай зоне Заводскага раёна. У ходзе праведзенага агляду следча-аператыўнай групай на некаторым падаленні ад месца знаходжання астанкаў, у вогнішчы, знойдзены фрагменты згарэлага адзення, якое меркавана належыла загінуламу.

Дбайнае вывучэнне рэчавых доказаў, з ліку пашкоджаных агнём асабістых рэчаў, дазволіла следчым і аператыўнікам вызначыць напрамак аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўстанаўленні абставін адбытага. Рэалізуючы атрыманую ад следча-аператыўнай групы інфармацыю, супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў найкароткія тэрміны вызначылі меркаванае месца здзяйснення злачынства, а таксама асобы ўсіх удзельнікаў падзей.

Вызначана, што 53-гадовага мужчыну, падчас сваркі пасля сумеснага распівання спіртных напояў, нажом у сэрца забіў жыхар Гродзенскай вобласці, 1961 г.н. Злачынства адбылося ў адной з кватэр Заводскага раёна. Труп праляжаў у кватэры некалькі дзён, пасля чаго, з мэтай скрывання слядоў злачынства, зламыснік раздзяліў яго і вынес у лясны масіў, а асабістыя рэчы спаліў.

З падазроным працуюць следчыя. Яго дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Для далейшага правядзення расследавання матэрыялы крымінальнай справы перададзены ў Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.