Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па г. Мінску завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні службовых асоб ААТ «Антасам»

13.08.2014
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні службовых асоб ААТ «Антасам», абвінавачаных у крадзяжы грашовых сродкаў удзельнікаў долевага будаўніцтва жылога комплексу «Самоцветы».

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 (Службовая падробка), ч. 4 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры), ч. 2, 3 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, пацягнуўшае прычыненне істотнай шкоды правам і інтарэсам грамадзян і цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 216 (Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Выяўлена, што прычыненая дзеяннямі службовых асоб матэрыяльная шкода склала парадку 6 мільярдаў рублёў. Падчас следства забяспечана пакрыццё шкоды ў поўным аб'ёме.

Накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных на суму звыш 3,5 мільярдаў рублёў.

З улікам усталяваных следствам фактычных абставін справы, кампетэнтнымі органамі былі занесены істотныя змены ў праектна-каштарысную дакументацыю, спарадкавана размеркаванне грашовых сродкаў, здзейснены шэраг іншых мерапрыемстваў, якія дазволілі завяршыць будаванне жылой часткі і ўвесці яе ў эксплуатацыю пад канец чэрвеня бягучага года.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзены пракурору для накіравання ў суд.