Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па Мінскай вобласці ўстаноўлены акалічнасці захопу закладніка ў Заслаўі

26.11.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб здарэнні ў аддзяленні банка ў Заслаўі, дзе 18 ліпеня 46-гадовы мужчына ўзяў у закладнікі сваю 23-гадовую дачку. У ходзе правядзення спецыяльнай аперацыі па вызваленню закладніцы падазраваны быў ліквідаваны.

З мэтай устанаўлення прычын і ўмоў, якія мелі месца, і спадарожных здарэнню абставінаў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, следчай групай праведзены вычарпальны комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў.

У рамках расследавання дапытаны пацярпелая, сведкі і іншыя асобы, вывучаны запісы камер відэаназірання, атрыманы вынікі даследаванняў, праведзеных супрацоўнікамі ДКСЭ па прадстаўленых рэчавых доказах.


Згодна з заключэннем пасмяротнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы падазраваны падчас здзяйснення інкрымінуемых яму дзей не пакутаваў якім-небудзь псіхічным разладдзем, мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Следствам устаноўлена, што матывам здзейсненага злачынства з'явіліся унутрысямейныя адносіны. Сабраны доказы, якія сведчаць пра тое, што мужчына на працягу многіх гадоў здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні ў адносiнах да сваёй дачкі. У ходзе сумеснага іх пражывання ён сістэматычна катаваў, падвяргаў яе збіцьцю, прычыняў цялесныя пашкоджанні, якія выклікалi асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты.

Дзяўчына ў міліцыю звярнулася толькі аднойчы, але ўзбуджаная ў дачыненні да мужчыны адміністрацыйная вытворчасць у судзе была спынена ў сувязі з іх прымірэннем.

За тыдзень да здарэння ў выніку сваркі мужчына з прычыны рэўнасцi пагражаў дачцы нажом і прычыніў ёй рэзаную рану шыі.

У дзень здарэння пацярпелая па патрабаванню фігуранта прыйшла ў аддзяленне банка перааформіць на сябе ўзяты ім крэдыт. Пры падпісанні крэдытных дакументаў у аперацыйным зале ён у стане алкагольнага ап'янення прыставіў да яе шыі нож, патрабуючы спыніць зносіны з яе маладым чалавекам. Рэалізуючы намер, накіраваны на яе захоп, прычыніў пацярпелай цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пятнаццаці ранаў на шыі і шасці ран на пальцах пясцяў рук.

У ходзе збору матэрыялаў, якiя характарызуюць падазраванага, устаноўлена, што ён быў неаднаразова судзімы за наўмысныя злачынствы. У 2007 годзе вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за здзейснены разбой і рабаванне.

Пасля дэталёвага вывучэння ўсіх абставінаў папярэдняе расследаванне спынена ў сувязі са смерцю асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкія злачынствы.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог