Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Валянцін Шаеў: "Развіццё правасвядомасці грамадзян дасць магчымасць больш эфектыўна змагацца з карупцыяй"

15.09.2014
Развіццё правасвядомасці грамадзян дасць магчымасць больш эфектыўна змагацца з карупцыяй. Такое меркаванне выказаў 15 верасня ў Віцебску журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Старшыня СК прыняў удзел у рабоце каардынацыйнай нарады па пытаннях барацьбы з карупцыяй і наркаманіяй у Віцебскай вобласці.

"Неабходна развіваць правасвядомасць нашых грамадзян. Чалавек, які добра ведае закон, не будзе шукаць магчымасці яго абысці, а прымусіць чыноўніка рабіць так, каб закон выконваўся. І гэта вельмі сур'ёзны крок у тым, каб эфектыўна змагацца з карупцыяй", - выказаў упэўненасць Валянцін Шаеў, падкрэсліўшы, што актыўную пазіцыю ў такой асветніцкай рабоце павінны заняць СМІ.

Каменціруючы парадак дня нарады, старшыня СК адзначыў, што ў барацьбе з наркаманіяй і карупцыяй вызначальнае значэнне мае забеспячэнне ўзаемадзеяння ўсіх праваахоўных органаў. "Прыйшоў час зверыць гадзіннікі, таму што толькі сумесна можна эфектыўна змагацца з гэтымі з'явамі. Важна таксама паглядзець, як на месцах рэалізуюцца меры, якія прымаюцца на ўзроўні цэнтральных апаратаў розных ведамстваў", - падкрэсліў Валянцін Шаеў.

Арыгінал матэрыялу: http://blr.belta.by/person/opinions/Valjantsn-Shae_i_3679.html