Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Валянцін Шаеў выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола

15.10.2014
Новым старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола (БФВ) выбраны кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў. За яго кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі сённяшняй справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФВ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Валянцін Шаеў змяніў на пасадзе кіраўніка валейбольнай федэрацыі Барыса Батуру, які займаў яе з 1999 года, перавыбіраючыся чатыры разы запар (апошні - у красавіку 2011 года). Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола выбіраецца на 4 гады.

Намеснікамі новага кіраўніка БФВ сталі Павел Ігнатаў і Ігар Смалянінаў. Удзельнікі канферэнцыі выбралі таксама новы склад прэзідыума, у які акрамя названых кіраўнікоў увайшлі Мікалай Ананьеў, Валерый Саўчанка, Сяргей Шыкунец, Павел Шыкунец, Мікалай Пазняк, Андрэй Карпенка, Віктар Ізмашкін і Вольга Рахман.

На пасяджэнні прыняты некаторыя змяненні ў статут Беларускай федэрацыі валейбола.

Арыгінал матэрыялу - http://blr.belta.by/all_news/sport/Valjantsn-Shae-vybrany-starshynej-Belaruskaj-federatsy-valejbola_i_72130.html