Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віншаванне Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з Новым годам

31.12.2018
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Ад імя кіраўніцтва Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Надыходзіць пара цудоўных, па-сапраўднаму чароўных, кранальных і душэўных навагодніх святаў. Жадаю вам правесці гэтыя дні з самымі блізкімі людзьмі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы прадчування наступлення новага года.

Дзякую кожнаму з вас за самааддачу і адданасць справе ў адыходзячым годзе. Вамі зроблена шмат для эфектыўнага рашэння задач па абароне правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян.

Новы год - новыя выклікі. Нявырашаных задач яшчэ шмат, але яны не стануць перашкодай для нас, калі мы будзем планамерна павялічваць колькасць вырашаных праблем. І, відавочна, што толькі пры актыўнай працы ў згуртаванай камандзе можна працягваць развіццё, павялічваць яго тэмпы, і ўдасканальваць падыходы ў працы на карысць нашай роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і здзяйснення ўсіх задум і планаў. Хай у 2019 годзе любоў блізкіх людзей сагравае вас у будні і святы, дорыць пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах і выдатны настрой!

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
I.Д.Наскевiч