Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віншаванне Старшыні Следчага камітэта з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

12.09.2018
Таварышы афіцэры! 
Паважаныя ветэраны Следчага камітэта!
Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са святам – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства! Ён з'яўляецца сімвалам прызнання заслуг Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, увасабляе пераемнасць многіх пакаленняў следчых.

Відавочна, што значныя вынікі, дасягнутыя за мінулыя сем гадоў, у развіцці ведамства, аўтарытэт і высокі ўзровень даверу ва многім сталі магчымыя дзякуючы кампетэнтнасці і прафесіяналізму калектыву, яго зладжанай рабоце, выразнаму ўзаемадзеянню з другімі праваахоўнымі органамі, а таксама пашырэнню і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва.

Следчы камітэт і ў далейшым прадоўжыць нарошчваць свой патэнцыял, укараняць найноўшыя тэхналогіі, формы і метады работы, якія адказваюць перадавым стандартам.

Для эфектыўнага рашэння службовых пытанняў, якаснага выканання следчай работы патрабуюцца прафесіяналізм, вытрымка, зацятасць, характар, а таксама падтрымка і разуменне родных і блізкіх людзей. 

Асобныя словы ўдзячнасці – ветэранам Следчага камітэта, тым, хто прысвяціў сваё жыццё следству. Напружанай працай яны залажылі моцны падмурак сёлетніх вынікаў.

Хай любоў да Радзімы, імкненне прыносіць карысць дзяржаве і грамадству, адданасць духоўнаму абавязку, усведамленне высокай адказнасці і важнасці выбранага шляху дапамагаюць вам паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы.

Жадаю, каб вашы прафесійныя поспехі сталі яркімі старонкамі ў гісторыі органаў папярэдняга следства!

Старшыня Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч