Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Вярхоўны Суд пакінуў без змянення прыгавор у дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Аблічча»

04.11.2014
4 лістапада вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыгавор Брэсцкага абласнога суда ад 12 мая 2014 года па крымінальнай справе ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Аблічча» Клімука Н.Л. пакінуты без змянення.

Нагадаем, што прыгаворам Брэсцкага абласнога суда ад 12 мая 2014 года былому гендырэктару ААТ «Аблічча» назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін 8 (восем) гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці, і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 (пяць) гадоў.

Расследаванне рэзананснай справы ажыццяўлялася Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Аблічча» (г. Брэст) была ўзбуджана ў лютым 2011 г. Аж да моманту пачатку функцыянавання Следчага камітэта кропка ў расследаванні пастаўлена не была: тэрміны расследавання працягваліся, вытворчасць па справе прыпынялася.

Пасля прыняцця крымінальнай справы да сваёй вытворчасці Следчым камітэтам сумесна з Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС была праведзена карпатлівая работа па даказванні абставін проціпраўнай дзейнасці кіраўніка суб'екта гаспадарання.

Вышэйпаказанае таварыства з 1994 года ажыццяўляла дзейнасць па долевым будаўніцтве жылых дамоў на тэрыторыі г. Брэста, Брэсцкай вобласці і г. Мінска.

Следчымі вызначаны факты заключэння дагавораў будаўніцтва жылых памяшканняў і арганізацыі прыёму грашовых сродкаў дольшчыкаў пры адсутнасці магчымасці выканаць абавязацельствы ў адпаведнасці з дагаворамі, нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў дольшчыкаў, раскрадання незаконна атрыманых дывідэндаў, ухілення ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці і іншыя факты проціпраўнай дзейнасці абвінавачванага.

Аналіз атрыманых доказаў дазволіў следству зрабіць вывад аб тым, што гаспадарчая дзейнасць ААТ «Аблічча» ажыццяўлялася па прынцыпе «фінансавай піраміды».

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаны 435 людзей.