Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Завяршаецца расследаванне крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі

22.11.2018
Расследаванне крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі РУП «БелТА» знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

На падставе сабраных доказаў следчымі прад’яўлены абвінавачанні 15 асобам. Дзеянні 14 з іх кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а галоўнага рэдактара мастацка-рэдакцыйнага аддзела ТАА «Тут Бай Медыя» Марыны Золатавай - па ч. 2 арт. 425 (бяздзейнасць службовай асобы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Крымінальны пераслед па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яе спынены.

Таксама ў ходзе следства са згоды Генеральнай пракуратуры задаволеныя хадайніцтвы двух абвінавачаных, Паўла Быкоўскага і Уладзіслава Кулецкага, аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на падставе артыкула 86 Крымінальнага кодэкса. У парадку артыкула 30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса следчымі вынесены пастановы аб спыненні ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу з вызваленнем ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага спагнання.

Акрамя таго, следчымі прынята рашэнне аб пастаноўцы абвінавачаных на ўлік у адпаведнасці з Законам "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Гэта растлумачана фігурантам справы ў вусным парадку, аднак, у сродках масавай інфармацыі ўказаны факт быў інтэрпрэтаваны як пастаноўка на прафілактычны ўлік. Адзначым, што дадзеная працэдура з'яўляецца абавязковай для ўсіх падазраваных (абвінавачваных) па крымiнальных справах асоб.

Звяртаем увагу на тое, што крымінальныя справы па артыкуле 349 (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі) у адпаведнасці з артыкулам 26 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса з'яўляюцца справамі публічнага абвінавачвання, у сувязі з чым вытворчасць па іх не падлягае спыненню ў выпадку прымірэння бакоў.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю