Звароты
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас месца яго жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
- звароты не адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да афармлення і зместу зваротаў;
- звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі працаўніка да наймаліка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- звароты змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» вызначае тэрміны разгляду зваротаў.
Ход тэрмінаў, якія вызначаюцца месяцамі або днямі, пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў арганізацыі, унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў і вылічваецца ў месяцах або каляндарных днях.
Тэрмін разгляду зваротаў, накіраваных у арганізацыі для разгляду ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, вылічваецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі зваротаў у гэтых арганізацыях.
Тэрмін разгляду зваротаў, які вылічваецца месяцамі, заканчваецца ў адпаведны дню рэгістрацыі звароту дзень апошняга месяца гэтага тэрміну. Калі заканчэнне тэрміну, які вылічваецца месяцамі, прыпадае на месяц, у якім няма адпаведнага дня, то тэрмін разгляду зваротаў заканчваецца ў апошні дзень гэтага месяца.
Калі апошні дзень тэрміну разгляду зваротаў прыпадае на нерабочы дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім рабочы дзень.
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаныя не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне вызначаных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём паступлення звароту, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
- удзельнікі крымінальнага працэсу;
- іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, калі працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы.
У адпаведнасці з абзацам 4 падпункта 1.1 пункта 1 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі аддзела па працы са зваротамі грамадзян у рабочыя дні з 8.00 да 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, д. 19, у тым ліку па папярэднім запісе па тэлефонах (8017) 389-52-67, (8017) 389-52-65.
Пры сабе неабходна мець асабовае пасведчанне. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ці іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
Старшыня |
Гара |
першая серада месяца |
Першы намеснік |
Шандаровіч |
другая серада месяца пятая серада |
Намеснік Старшыні |
Васільеў |
трэцяя серада месяца пятая серада |
Намеснік Старшыні |
Аземша |
чацвёртая серада месяца пятая серада |
Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі праводзяць асабісты прыём па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, як правіла, па папярэднім запісе.
Пытанне аб запісе на асабісты прыём да Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаецца на падставе скаргі на рашэнні намеснікаў Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая змяшчае просьбу аб асабістым прыёме, як правіла, пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Пытанне аб папярэднім запісе на асабісты прыём да намеснікаў Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаецца на падставе скаргі на рашэнні начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" заяўніку можа быць адмоўлена ў асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём да службовых асоб Следчага камітэта ў выпадках:
- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта;
- звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.