Звароты і адміністрацыйныя працэдуры
Прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі аддзела па працы са зваротамі грамадзян у рабочыя дні з 8 да 18 гадзін па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, д. 19. Кантактны тэлефон: (8017) 389-52-65.
Пры сабе неабходна мець асабовае пасведчанне. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ці іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Старшыня Следчага камітэта |
Гара |
першая серада месяца |
Першы намеснік |
Шандаровіч |
другая серада месяца пятая серада студзеня-красавіка |
Намеснік Старшыні |
Смаль |
трэцяя серада месяца пятая серада мая-жніўня |
Намеснік Старшыні |
Аземша |
чацвёртая серада месяца пятая серада верасня-снежня |
Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі праводзяць асабісты прыём па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, па папярэднім запісе.
Пытанне аб запісе на асабісты прыём да Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаецца на падставе скаргі на рашэнні намеснікаў Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і іншых службовых асоб цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць просьбу аб асабістым прыёме, як правіла, пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Намеснікі Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзяць асабісты прыём па папярэднім запісе на падставе скаргі, якая паступіла на рашэнні начальнікаў галоўных упраўленняў, самастойных упраўленняў і аддзелаў цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, іх намеснікаў.
Электронныя звароты прымаюцца на электронны адрас: sk@sk.gov.by.