Першамайскім (г.Мінска) РАСК расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да мінчаніна, які абвінавачваецца ў серыі махлярстваў
25.09.2014

У ходзе папярэдняга расследавання вызначана, што Пашчакоў Аляксандр Валер'евіч, 1978 г.н., браў у арэнду ў індывідуальных прадпрымальнікаў будаўнічы інструмент, рэалізоўваў яго па заніжаным кошце, а грашамі карыстаўся паводле свайго меркавання. Для заключэння дагавораў арэнды мужчына даваў свае пашпартныя дадзеныя, пры гэтым загадзя не мерыўся выконваць абавязанні па звароце абсталявання і меў намер на завалоданне чужой маёмасцю.
На гэты момант вызначаны трое пацярпелых па справе. Прычынены ім урон складае болей за 40 млн. рублёў.
Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны, як злачынства, прадугледжанае ч.3 арт.209 Крымінальнага кодэкса – махлярства, учыненае ў буйным памеры.
Улічваючы асаблівасці асобы абвінавачванага і прымаючы ва ўвагу, што ён можа знікнуць ад органа крымінальнага праследавання, пракуратурай Першамайскага раёна г.Мінска санкцыяніравана прымяненне да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
У следчых ёсць падставы меркаваць, што Пашчакоў А.В. можа мець дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў. Калі вы пацярплелі ад дзеянняў Пашчакова Аляксандра Валер'евіча (на фота), або валодаеце іншай карыснай для следства інфармацыяй, вы можаце звярнуцца ў Першамайскі (г.Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефоне (017) 285-70-27, у дзяжурную частку Першамайскага РУУС г.Мінска па тэлефоне (017) 280-02-02 або па тэлефоне 102.


Следчы камітэт Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты
29.12.2022
Яшчэ чатыры раённыя падраздзяленні Следчага камітэта пераедуць у асобныя будынкі ў бліжэйшы час
Назад да спіса ўсіх навін 28.12.2022

Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?