Прававая інфармацыя для мас-медыя

Рэкамендацыі для СМІ
  1. Да ўступлення прысуду ў законную сілу сродкі масавай інфармацыі не маюць права называць падазраванага, падсуднага злачынцам.
  2. Неабходна выкарыстоўваць фармулёўкі, якія падкрэсліваюць папярэдні характар дадзеных, што прыводзяцца ў інфармацыйным паведамленні. Інфармацыя павінна быць старанна праверана.
  3. Публікацыі не павінны аказваць ціск на органы папярэдняга следства, суд.
  4. Пажадана, каб у публікацыях асвятляліся прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, прыводзіліся спосабы і шляхі іх выкаранення.
  5. Публікацыі не павінны раскрываць механізм і спосабы здзяйснення злачынстваў, утрымліваць тэхналагічныя падрабязнасці здзяйснення злачынных дзеянняў, спосабы ўтойвання злачынстваў.
  6. Публікацыі не павінны прапагандаваць культ гвалту і жорсткасці, спрыяць нагнятанню страхаў, трывогі, адчування бездапаможнасці.
  7. Недапушчальна публікаваць матэрыялы крымінальных спраў, якія падлягаюць разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні (справы аб сэксуальных злачынствах, асабліва супраць непаўналетніх).
  8. Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, не варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія здзейснілі злачынства.

Апытанне Усе апытанні

Якія з прапанаваных змен у Крымінальны кодэкс Вы вітаеце?