Прававая інфармацыя для мас-медыя
Рэкамендацыі для СМІ
- Да ўступлення прысуду ў законную сілу сродкі масавай інфармацыі не маюць права называць падазраванага, падсуднага злачынцам.
- Неабходна выкарыстоўваць фармулёўкі, якія падкрэсліваюць папярэдні характар дадзеных, што прыводзяцца ў інфармацыйным паведамленні. Інфармацыя павінна быць старанна праверана.
- Публікацыі не павінны аказваць ціск на органы папярэдняга следства, суд.
- Пажадана, каб у публікацыях асвятляліся прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, прыводзіліся спосабы і шляхі іх выкаранення.
- Публікацыі не павінны раскрываць механізм і спосабы здзяйснення злачынстваў, утрымліваць тэхналагічныя падрабязнасці здзяйснення злачынных дзеянняў, спосабы ўтойвання злачынстваў.
- Публікацыі не павінны прапагандаваць культ гвалту і жорсткасці, спрыяць нагнятанню страхаў, трывогі, адчування бездапаможнасці.
- Недапушчальна публікаваць матэрыялы крымінальных спраў, якія падлягаюць разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні (справы аб сэксуальных злачынствах, асабліва супраць непаўналетніх).
- Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, не варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія здзейснілі злачынства.
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?