Прыём на службу
Указ Прэзідэнта Рэспбулікі Беларусь ад 10 лістапада 2011 г. № 518 “Пытанні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” (вытрымка)
14. На службу прымаюцца ў добраахвотным парадку паўналетнія грамадзяне, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на Следчы камітэт.
На пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, а таксама асобныя пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу могуць прымацца грамадзяне, якія не маюць вышэйшай юрыдычнай адукацыі, пры наяўнасці іншай адукацыі, згодна з патрабаваннямі прыёма на пасаду, на якую яны прызначаюцца. Пералік адпаведнасці адукацыі штатным пасадам Следчага камітэта вызначаецца Старшынёй.
На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 28 гадоў.
15. Грамадзяне, якія прымаюцца на службу, супрацоўнікі, іх сужэнцы (муж ці жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, пры прыёме на службу, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, падаюць дэкларацыі аб даходах і маёмасці Старшыні або іншаму начальніку згодна з кампетэнцыяй, якая вызначаецца Старшынёй.
Непадача дэкларацыі аб даходах і маёмасці або наўмыснае ўнясенне ў яе няпоўных цi недакладных звестак з'яўляецца падставай для адмовы ў прыёме на службу, прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці.
16. У дачыненні да грамадзяніна, які прымаецца на службу, праводзіцца спецыяльная праверка, а ў выпадках, вызначаных Старшынёй, - таксама працэдура афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў.
17. Для вызначэння прыдатнасці грамадзяніна па стане здароўя да службы, а таксама яго індывідуальных псіхалагічных і псіхафізіялагічных якасцяў праводзяцца медыцынскі агляд грамадзяніна і прафесійны псіха-фізіялагічных адбор ваенна-медыцынскімі камісіямі органаў унутраных спраў (далей - ваенна-медыцынскія камісіі).
18. Грамадзяне не могуць быць прыняты на службу ў выпадку:
18.1. здзяйснення ў мінулым злачынства;
18.2. неадпаведнасці патрабаванням, прадугледжаным у пункце 14 гэтага Палажэння;
18.3. прызнання іх недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi рашэннем суда, якое ўступіла ў законную сілу;
18.4. адмовы ад праходжання спецыяльнай праверкі або працэдуры афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў;
18.5. непрадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, або ўнясення ў яе няпоўных цi (або) недакладных звестак;
18.6. наяўнасці пацверджанага заключэннем ваенна-медыцынскай камісіі захворвання ці іншага супрацьпаказання, якія перашкаджаюць выкананню імі службовых абавязкаў;
18.7. непадпісання пісьмовага абавязацельства па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй;
18.8. наяўнасці (набыцця) грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы;
18.9. прызнанні іх не прайшоўшымі ваенную службу па прызыве, не маючы на тое законных падстаў;
18.10. у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.
19. У выпадку ўстанаўлення абставінаў, якія перашкаджаюць прыёму грамадзяніна на службу, ён інфармуецца аб прычынах адмовы ў прыняцці яго на службу.
20. Парадак адбору кандыдатаў на службу, у тым ліку правядзення ў дачыненні да іх спецыяльнай праверкі і выкарыстання тэхнічных сродкаў (паліграфа), вызначаецца Следчым камітэтам. Пры гэтым парадак медыцынскага агляду і прафесійнага псіха-фізіялагічнага адбору супрацоўнікаў Следчага камітэта і грамадзян, якія прымаюцца на службу ў Следчым камітэце, парадак абавязковых перыядычных медыцынскіх аглядаў супрацоўнікаў Следчага камітэта устанаўліваюцца вызначаюцца Следчым камітэтом сумесна з Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
21. Выключаны.
22. Грамадзяне, прынятыя на службу, здымаюцца з вайсковага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
22-1. Пры паступленні на службу грамадзяне, якія маюць дакументы, што даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, атрыманыя ад замежных дзяржаў, абавязаны на працягу 5 дзён з даты ўступлення ў сілу кантракту аб службе перадаць іх на час праходжання службы ў адпаведнае кадравае падраздзяленне Следчага камітэта.
Акрамя таго, вы можаце спампаваць наступныя файлы для азнаямлення:
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, звяртайцеся ва ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай працы ўпраўленняў Следчага камітэта па абласцях і г. Мінску, а таксама ва ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Упраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта ажыццяўляе прыём у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: (8017) 389-50-60, 389-52-39, 389-52-38, 389-52-37, 389-52-45, 389-51-06.
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?